Журы "TIBО-2007" прысудзiла першае месца ў Белсецiве сайту прэзідэнта
Информационные технологииАфiцыйны Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Беларусi заняў першае месца ў намiнацыi "Органы дзяржаўнага кiравання" конкурсу Iнтэрнэт-рэсурсаў "Iнтэрнэт-прэмiя", якi праводзiўся ў рамках Мiжнароднай спецыялiзаванай выставы па тэлекамунiкацыях, iнфармацыйных i банкаўскiх тэхналогiях "TIBО-2007".
Другое месца ў гэтай намiнацыi журы (пад старшынствам першага намеснiка мiнiстра iнфармацыi Лiлii Ананiч) прысудзiла Iнтэрнэт-рэсурсам Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта i Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi. Трэцяе месца атрымаў афiцыйны Iнтэрнэт-сайт Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта. Усяго на ўдзел у намiнацыi было пададзена 60 заяў.
У намiнацыi "Карпаратыўны сайт" першае месца заняў сайт кампанii "Мабiльныя ТэлеСiстэмы", другое — сайт РУП "Белпошта", трэцяе — сайт кандытарскай фабрыкi "Спартак". У намiнацыi "Традыцыйныя СМI ў Iнтэрнэце" першае месца дасталося сайту газеты "Рэспублiка", другое — сайту часопiса "Мой Iнтэрнэт", трэцяе — сайту спадарожнiкавага тэлеканала "Беларусь-ТБ".
Сярод электронных каталогаў i бiблiятэк Беларусi лепшым прызнаны рэсурс "Фундаментальная бiблiятэка БДУ". Другое месца ў гэтай намiнацыi прысуджана iнфармацыйнаму сайту Цэнтральнай навуковай бiблiятэкi. Трэцяе месца дасталося рэсурсу "Бiблiятэкары Беларусi: бiблiятэчны блог".
У намiнацыi "Культура i мастацтва" першае месца прысуджана "Галоўнаму беларускаму фотапарталу Zнята", другое — сайту Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусi. На трэцiм месцы апынуўся рэсурс "Хiп-хоп культура Беларусi". У намiнацыi "Спорт" лепшым прызнаны сайт Федэрацыi хакея Беларусi. На другiм месцы — Iнтэрнэт-рэсурс "Баскетбол Беларусi", на трэцiм — Iнтэрнэт-часопiс FоrmulаMаg.соm. Лепшым рэсурсам пра Беларусь на замежнай мове стаў сайт "БЕЛТА" (BЕLTА). На другiм месцы — Радыёстанцыя "Беларусь". Трэцяе месца ў дадзенай намiнацыi журы вырашыла не прысуджаць.
Былi таксама вызначаны пераможцы ў намiнацыях "Здароўе i медыцына", "Сайт для дзяцей i юнацтва" i iнш. "Спецыяльным прызам журы" Лельчыцкi раённы выканаўчы камiтэт быў адзначаны за лепшы рэгiянальны Iнтэрнэт-праект, Дзяржаўны ваенна-прамысловы камiтэт — за iнфармацыйнае напаўненне свайго рэсурсу i БЕЛТА — за вялiкi ўклад ў стварэнне Iнтэрнэт-рэсурсаў у рэгiёнах.
Сяргей КУЗНЯЦОЎИсточник: news.tut.by